Тыдзень беларускай і рускай мовы і літаратуры 2021

     Згодна з планам метадычнай работы школы з 18.10.2021 па 22.10.2021  г. прайшоў тыдзень беларускай і рускай мовы літаратуры.

Мэта мерапрыемстваў , праведзеных беларускімі і рускімі філолагамі:

  • Фарміраванне цікавасці вучняў да вывучэння прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, “Русский язык” і “Русская литература”.
  • Развіццё камунікатыўных здольнасцей школьнікаў.
  • Папулярызацыя беларускай і рускай моў сярод моладзі.

Цікава і змястоўна прайшоў тыдзень. Адкрыла  тыдзень кніжная выстава “Кнігі пісьменнікаў-юбіляраў”, на якой вучні пазнаёміліся з кнігамі пісьменнікаў-юбіляраў беларускай і рускай  дзіцячай літаратуры.

      18.10. актыўны ўдзел прынялі вучні шостых класаў у конкурсе чытальнікаў “Радзіма мая дарагая”, які равяла Міклашэвіч Г.І Вучні паказалі свой талент у выразным чытанні вершаў, даведаліся шмат цікавага пра сучасных беларускіх пісьменнікаў. У конкурсе перамаглі Калацкая Юлія, Шмаюн Алена, Рудзеня Елізавета, Брылевіч Кацярына, Ільін Раман, Караванаў Дзяніс.

       18.10. вучні 5-6 класаў пад кіраўніцтвам А.М.Булатавай арганізавалі выставу праектаў “Мой чароўны беларускі край”, прысвечаных краявідам роднай старонкі.        

      18.10. для вучняў 5 класаў пад кіраўніцтвам Тур В.С. прайшла гульня “Поле цудаў “. Пяцікласнікі паказалі добрае валоданне родным словам, кемлівасць, знаходлівасць. Вучні з захапленнем і цікавасцю выконвалі заданні. Лепшыя веды паказалі Кучынская Дар’я, Маннікава Ангеліна, Балашова Кацярына і інш.

 19.10. Радзюк С.М. правяла ў сёмых класах конкурс чытальнікаў “Есть в осени первоначальной “. На мерапрыемстве прагучалі вершы рускіх паэтаў. Вучні чыталі вершы , прысвечаныя восені , на памяць. Лепшыя вынікі паказалі Пархоменка Аляксандр, Унукаў Станіслаў, Прышчэпа Мацвей.У гэты ж дзень Радзюк С.М. правяла лінгвістычную гульню “Пословица недаром молвится” з вучнямі шостых класаў. Вучні вучыліся правільна тлумачыць сэнс рускіх прыказак і пагаворак, развівалі ўменне правільна канструяваць сказы. Праявілі сябе Варашкевіч Вікторыя, Кандраценка Кірыл, Пенязь Павел.

19.10. Волат М.Р. правяла моўныя спаборніцтвы  сярод вучняў       дзявятых класаў. Дзеці з цікавасцю разгадвалі загадкі, рэбусы, крыжаванкі. Лепшымі былі Клюшун Арцём, Хаткевіч Паліна,Ганчарык Дар’я, Шыян Аляксандра.

20.10. Булатава А.М. правяла ў 9 “Б” класе гульню-віктарыну “Я люблю Беларусь”. Дзевяцікласнікі паказалі добрае валоданне родным словам, правіламі сучаснай беларускай мовы. Вучні паказалі веды па гісторыі і геаграфіі Беларусі. Лепшымі былі  Радзюк Вікторыя, Бандарэвіч Яна, Бандарэвіч Аліна, Рыбалка Елізавета, Шкурская Віялета.    

 20.10. У 8 “В” класе прайшла літаратурная віктарына “ Знатоки литературы”, якую падрыхтавала  Ніканчук Л.У. Вучні актыўна працавалі, даведаліся шмат цікавых і займальных звестак з гісторыі рускай літаратуры. Больш актыўнымі былі Карповіч Кацярына, Мартыс Ксенія, Гладкі Данііл, Бабурэвіч Іван.

 21.10. Волат М.Р. звучнямі 10 - 11 класаў арганізавала выставу калажаў    “Мой Слуцк”. У работах вучняў чыталася любоў да роднага горада, замілаванне беларускімі пейзажамі, гонар за знакамітых землякоў.

      На закрыці тыдня былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы.           Усе мерапрыемствы прайшлі на высокім узроўні.

У ходзе тыдня вучні праявілі актыўнасць і зацікаўленасць, прадэманстравалі веды, творчыя здольнасці, у сувязі з чым прашу аб’явіць  падзяку наступным вучням:

  1. Кучынская Дар’я 5”Б”
  2. Мананікава Ангеліна 5”Б”
  3. Балашова Кацярына 5”Б”
  4. Караванаў Данііл 6”А
  5. Ільін Раман 6 “А”
  6. Варашкевіч Вікторыя 6 “А”
  7. Пенязь Павел 6”А”
  8. Кандраценка Кірыл 6 “А”
  9. Брылевіч Кацярына 6 “А”
  10. Калацкая Юлія 6 ”Б”
  11. Рудзеня Елізавета 6”Б”
  12. Шмаюн Алена 6” Б”
  13. Пархоменка Аляксандра 7”Б”
  14. Прышчэпа Мацвей 7”Б”
  15. Унукаў Станіслаў 7”Б”
  16. Палівач Ілья 7”Б”
  17. Панкекевіч Уладзіслава 7”Б”
  18. Бабурэвіч Іван 8”В”
  19. Гладкі Данііл 8 “В”
  20. Карповіч Кацярына 8 “В”
  21. Мартыс Ксенія 8 “В”
  22. Салагуб Паліна 8 “А”
  23. Хаткевіч Паліна 9 “В”
  24. Клюшун Арцём 9 “В”
  25. Ганчарык Дар’я 9”В”
  26. Шыян Аляксандра 9 “В”
  27. Беразун Аліна 9 “В”
  28. Салавей Анастасія 9 “В”
  29. Баярына Уладзіслава 9 “В”
  30. Крычко Аліна 10 “А”
  31. Яновіч Елізавета 10 “А”
  32. Фяцісава Анастасія 11 “А”
  33. Собалева Яна 11 “А”
  34. Казіцкі Кірыл 11 “А”
  35. Маркушэўскі Максім 11 “А”
  36. Самусевіч Аліна 11 “А”
  37. Даманскі Даніла 11 “Б”
  38. Башура Анжаліка 11 “Б”
  39. Гарнак Алеся 11 “Б”
  40. Самусевіч Ілья 11 “Б”