Тыдзень роднай мовы

23.09.2022

23 верасня была наладжана выстава дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа, у якой прынялі ўдзел навучэнцы І-ХІ кл. Рабяты прадставілі малюнкі да твораў класікаў беларускай літаратуры і прачыталі любімыя вершы аўтараў. У гэты ж дзень стартавала творчая акцыя “Чытаем Максіма Танка разам”. Вучні сярэдняга звяна пазнаёміліся з жыццёвым і  творчым шляхам Максіма Танка , прачыталі і паслухалі любімыя творы паэта.