Тыдзень роднай мовы

22.09.2022

ДУА “ Сярэдняя школа №8 г. Слуцка” далучылася да ўдзелу ў мерапрыемствах Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

16 верасня вучні 8 -10 класаў напісалі дыктант , прымеркаваны да Дня народнага адзінства : “Дзень народнага адзінства”. Былі наладжаны выставы  літаратуры  “Сэрцам роднага слова краніся” і “Майстры слова” ў школьнай бібліятэцы.

19 верасня ў школе прайшла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”,у якой прынялі ўдзел настаўнікі беларускай мовы, настаўнікі пачатковых класаў, выхавацелі ГПД.  У гэты ж дзень было арганізавана стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. Самымі папулярнымі сталі словы : Беларусь, родная мова, Радзіма, маці, Случчына.У песенным марафоне “Мова родная – мова модная” прынялі ўдзел таленавітыя выканаўцы песень на роднай мове.

20 верасня настаўнікі пачатковай школы правялі  гастранамічны фэст-гульню “Беларуская кухня”, дзе вучні даведаліся пра нацыянальныя беларускія стравы і паспрабавалі некаторыя з іх. З вучнямі 5-7 класаў была праведзена квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа”. Дзеці пазнаёміліся з самымі папулярным беларускімі народнымі святамі : Калядамі, Вялікаднем, Купаллем. Вучні 7 класаў наведалі этнаграфічную студыю “Беларуская хатка”, дзе пазнаёміліся з побытам беларусаў ХХ стагоддзя, ўбачылі печ, ткацкі станок, покуць, ложак, калыску, куфар, посуд і  адзенне таго часу.

21 верасня з вучнямі 6-8 класаў прайшоў конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную мову”. Вучні выказалі шмат шчырых і цёплых слоў у адрас роднай мовы.  Вучні 7 класаў наведалі гадзіну роднай мовы “ Не пакідайце ж мовы роднай”, якая прайшла ў гардской бібліятэцы-філіял №2 г.Слуцка. Слухалі вершы беларускіх паэтаў, размаўлялі на роднай мове, разгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую і наадварот.

22 верасня вучні старэйшых класаў сустрэліся з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Ганнай Іванаўнай Міклашэвіч. Паэтэса расказала пра жыццё і творчасць, прачытала любімыя вершы на роднай мове. У пачатковых  класах весела і захапляльна прайшло перапрыемства КВЗ “Любі, ведай, шануй роднае слова!”, дзе вучні паказалі свой спрыт і знаходлівасць , выконваючы разнастайныя заданні па беларускай мове і літаратуры. Была наладжана акцыя “Беларускія часопісы для дзяцей”, у час якой школьны бібліятэкар пазнаёміла вучняў пачатковых класаў  з беларускімі дзіцячымі часопісамі. У 10 класах прайшлі моўныя спаборніцтвы  сярод вучняў -- лінгвістычны турнір “Знаўцы роднай мовы” . Навучэнцы з цікавасцю разгадвалі загадкі, рэбусы, крыжаванкі.